2015-02-18 10:44:00

Францішак моліцца аб доўгачаканым міры ва Украіне


Святы Айцец пажадаў, каб як мага хутчэй наступіў мір ва Украіне. 18 лютага 2015 г., на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, Пантыфік асаблівым чынам прывітаў украінскіх каталіцкіх біскупаў, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам “ad limina Apostolorum”, а таксама пілігрымаў з розных дыяцэзій, якія іх суправаджаюць. “Браты і сёстры, я ведаю, што сярод шматлікіх інтэнцый, у якіх вы прагнеце маліцца каля магіл апосталаў, ёсць жаданне міру ва Украіне. У сваім сэрцы я таксама маю гэта жаданне і далучаю яго да вашых малітваў. Няхай, як мага хутчэй наступіць доўгачаны мір на вашай Радзіме. Няхай Бог вас благаславіць!”, - сказаў Папа.

У візіце “ad limina Apostolorum”, які працягваецца з 16 па 21 лютага 2015 г., прымаюць удзел разам два епіскапаты – рыма-каталіцкі і грэка-каталіцкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.