2015-02-16 14:23:00

У Рыме пачаўся візіт “ad limina” украінскіх біскупаў


16-22 лютага 2015 г. у Рыме будзе знаходзіцца ўкраінскі епіскапат – прычым як лацінскі, так і грэка-каталіцкі. Біскупы прыехалі ў Вечны горад з візітам “ad limina Apostolorum”. Абедзве групы іерархаў спадзяюцца, што ў іх будзе магчымасць паінфармаваць Святога Айца і яго асяроддзе аб бягучай сітуацыі ў краіне, што, у сваю чаргу, павінна паспрыяць лепшаму разуменню Ватыканам падзей у гэтай частцы Еўропы.

У сваім нядаўнім інтэрв’ю кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін прызнаўся, што найбольшую занепакоенасць Святога Пасада, калі казаць пра ўзброеныя канфлікты, бясспрэчна, выклікае крызіс ва Украіне. Ён выказаў спадзяванне, што там “верх возьмуць цвярозы розум і мудрасць, якія дазволяць знайсці выйсце з гэтага крызісу шляхам перамоў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.