Пантыфік павіншаваў 15 лютага 2015 г. тых, хто адзначае Новы год па месяцовым календары. Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” ён выказаў “найлепшыя пажаданні радасці і міру” людзям на Далёкім Усходзе і ў розных частках свету, якія рыхтуюцца адзначыць гэтага свята. На думку папы Францішка, Месяцовы Новы Год “прапануе радасную магчымасць нанова адкрыць жыццё інтэнсіўнага братэрства, якое з’яўляецца падставай сямейнага і грамадскага жыцця”. “Гэта штогадовае вяртанне да каранёў чалавека і сям’і павінна дапамагчы народам будаваць грамадства, у якім ствараюцца важныя міжасабовыя адносіны ў духу павагі, справядлівасці і міласэрнасці”, - сказаў Святы Айцец.
Новы год па месяцовым календары або Кітайскі новы год з даўніх часоў з’яўляецца галоўным і самым працяглым святам у Кітаі і іншых краінах Усходняй Азіі. Ён прымеркаваны да зімовага маладзіка па завяршэнні поўнага месяцовага цыкла, які адбыўся пасля зімовага сонцастаяння.
All the contents on this site are copyrighted ©. |