2015-02-14 15:20:00

Калегія кардыналаў: 125 кардыналаў-выбаршчыкаў


З прызначэннем 14 лютага 2015 г. 20 новых кардыналаў, Калегія кардыналаў складаецца з 227 пурпуратаў, з якіх 125 маюць права ўдзелу у канклаве для выбару Папы. 120 страцілі такое права з дасягненнем 80-гадовага ўзросту. Сярод новых кардыналаў чатыры законнікі: два салезіянцы, адзін лазарыст і адзін аўгустыніянін-рэкалект. Усяго падчас двух кансісторыяў папа Францішак узвёў у кардынальскую годнасць 39 іерархаў. Еўропу ў Калегіі кардыналаў прадстаўляюць 118 асоб, Паўночную Амерыку – 27, Паўднёвую Амерыку – 26, Азію – 22, Афрыку – 21, Цэнтральную Амерыку – 8, Акіянію – 5.








All the contents on this site are copyrighted ©.