2015-02-13 11:04:00

Крызіс ва Украіне найбольш непакоіць Ватыкан


Свае меркаванні наконт актуальных праблем сённяшняй дыпламатыі выказаў 10 лютага 2015 г. у інтэрв’ю італьянскай газеце “Frontiera” кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. На пытанне пра тое, якія крызісныя сітуацыі ў свеце выклікаюць найбольшую занепакоенасць Святога Пасаду бліжэйшы супрацоўнік папы Францішка адказаў, што гэта, бясспрэчна, крызіс ва Украіне. Дзяржсакратар выказаў спадзяванне, што “верх возьмуць цвярозы розум і мудрасць, якія дазволяць знайсці выйсце з гэтага крызісу шляхам перамоў”.

Да іншых крызісных сітуацый, якія выклікаюць занепакоенасць Ватыкана, кардынал Паралін аднёс падзеі ў Афрыцы, звязаныя з прысутнасцю “Бока Харам” у Нігерыі і яе пашырэннем у Камеруне. Гэта тэрарыстычная групоўка з’яўляецца дэстабілізуючым феноменам у Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Акрамя таго, працягваюць адбывацца трагічныя падзеі на Блізкім Усходзе, нагадаў ватыканскі іерарх. Усе гэтыя крызісы вызываюць заклапочаннасць Святога Пасаду. Перш за ўсё, папа Францішак, а таксама і ватыканскія дыпламаты імкнуцца дапамагчы супраціўным бакам дасягнуць збліжэння, скласці зброю і знайсці выйсце з крызісу шляхам мірных перамоў, адзначыў кардынал Дзяржсакратар.








All the contents on this site are copyrighted ©.