2015-02-13 12:25:00

Ватыканскі кардынал: евангелізацыя павінна быць радаснай


“Прапаведваць Евангелле з сілай Святога Духа” – так азагалоўлена пасланне старшыні Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі кардынала Марка Уэле з нагоды Іспана-амерыканскага дня, які будзе адзначацца 1 сакавіка 2015 г. У знак салідарнасці, адзінства і евангелізацыйнага супрацоўніцтва іспанскага народа з лацінаамерыканскім кантынентам, пачынаючы з 1959 г., у гэтай ініцыятыве штогод удзельнічаюць усе дыяцэзіі Іспаніі.

У сваім пасланні кардынал Уэле падзякаваў больш за 9 тыс. іспанскіх місіянераў, святарам, кансэкраваным асобам і свецкім вернікам, якія вядуць евангелізацыйную дзейнасць у Лацінскай Амерыцы. Пурпурат нагадаў, што адметнай рысай прапаведнікаў Евангелля з’яўляецца радасць: евангелізацыя павінна быць “радаснай, гарачай, шчодрай, адважнай, поўнай любові”. Вядома, будуць узнікаць цяжкасці, перашкоды, аднак місіянер павінен быць заўсёды ўпэўнены ў тым, што яго намаганні не дарэмныя.

У наш час евангелізацыйная місія засноўваецца не толькі на любові да Хрыста, але і на любові да Яго народа. Місіянерам можа быць толькі той, хто жадае дабра і шчасця ўсім людзям, падкрэсліў кардынал Уэле.








All the contents on this site are copyrighted ©.