2015-02-12 13:57:00

Папа прызначыў новага прадстаўніка пры ФАО


12 лютага 2015 г. папа Францішак прызначыў новага пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры некаторых структарах ААН – Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі (ФАО), Міжнародным фондзе сельскагаспадарчага развіцця (МФСР) і Сусветнай харчовай праграме (СХП). Новым ватыканскім прадстаўніком пры гэтых структурах стаў 54-гадовы іспанскі святар кс. Чыка Арэлана. Ён знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 2002 г. Да гэтага працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Калумбіі, дыпламатычным прадстаўніцтве пры ААН у Жэневе і аддзеле па агульных справах Дзяржсакратарыяту. Папа Францішак надае вялікую ўвагу праблемам харчовай бяспекі і сельскагаспадарчага развіцця. Ён асабіста наведваў ФАО 20 лістапада 2014 г., дзе выступіў з прамовай перад удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі на тэму барацьбы з голадам.








All the contents on this site are copyrighted ©.