2015-02-11 11:26:00

Францішак занепакоены сітуацыяй мігрантаў


Пантыфік прызнаўся, што “з трывогай” сочыць за весткамі з італьянскага востраву Лампедуза, якія гавораць пра ўсё больш і больш смерцяў сярод мігрантаў, што ў пошуках лепшай будучыні пераплываюць Міжземнае мора. Прычынай з’яўляецца вельмі халоднае надвор’е. “Я хачу запэўніць у маёй малітве за ахвяр і чарговы раз заахвоціць да салідарнасці, каб ніхто не адчуваў недахопу ў неабходнай дапамозе”, - сказаў папа Францішак 11 лютага 2014 г. падчас агульнай аўдыенцыі.

Папа заклікаў таксама да малітвы за кансісторый, які пройдзе ў бліжэйшыя дні ў Ватыкане. “Няхай Святы Дух садзейнічае працы Калегіі кардыналаў і натхніць новых кардыналаў і іх служэнне Касцёлу”, - сказаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.