2015-02-11 14:58:00

Папскія кансультанты пагадзілася з асноўнымі прапановамі па рэформе ватыканскіх СМІ


Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, якая 11 лютага 2015 г. закончыла сваё восьмае пасяджэнне, пазнаёмілася з папярэднім варыянтам праекту рэформы ватыканскіх СМІ і пагадзілася з яго асноўнымі прапановамі, распавёў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Дакумент быў падрыхтаваны спецыяльнай камісіяй на чале з Крыстаферам Патэнам, былым кіраўніком “ВВС”. Падчас апошняга дня пасяджэння кардыналы абмеркавалі пытанні, звязаныя з правядзеннем бліжэйшага кансісторыя, а таксама арганізацыяй і дзейнасцю Сакратарыяту па эканамічных пытаннях. У другой палове дня яны пазмаёміліся з працай новай Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

Наступная сустрэча Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам пройдзе 13-15 красавіка 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.