2015-02-10 14:18:00

Святы Пасад выдаў спецыяльную заяву па Украіне


“Святы Пасад уважліва сочыць за крызіснымі сітуацыямі ў розных частках свету, у тым ліку ва ўсходніх рэгіёнах Украіны”, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён нагадаў, што Папа неаднаразова заклікаў усе бакі канфлікту да міру, а вернікаў да малітвы. Пантыфік таксама падкрэсліваў неабходнасць аднаўлення перамоў як адзіна магчымага выхаду “з логікі ўзмацнення абвінавачванняў і рэакцый”.

Кс. Ламбардзі прызнаўся, што матывам яго заявы сталі “розныя тлумачэнні” слоў Папы. Ён нагадаў, што Францішак звяртаўся “да ўсіх зацікаўленых бакоў” і падкрэсліваў неабходнасць дасягнення агульнай згоды, спасылаючыся на прынцыпы міжнароднага права.

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы нагадаў, што 16-21 лютага 2015 г. у Рым з візітам “ad limina Apostolorum” прыедзе ўкраінскі епіскапат. Гэта стане яшчэ адной нагодай для атрымання “непасрэднай інфармацыі аб становішчы гэтай дарогай краіны, каб суцешыць Касцёл, і тых, хто пакутуе, а таксама знайсці разам шляхі паяднання і міру”.








All the contents on this site are copyrighted ©.