2015-02-10 16:52:00

Рада кардыналаў прадставіць планы рэформы Рымскай курыі


Падрыхтоўка да прэзентацыі Калегіі кардыналаў планаў рэформы Рымскай курыі і пытанні, звязаныя з працай Камісіі па рэформе ватыканскіх СМІ, сталі асноўнымі тэмамі восьмай сесіі Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, што праходзіць 9-11 лютага ў Ватыкане, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. 10 лютага ў Ватыкане прайшла спецыяльная прэс-канферэнцыя. Рада сустрэлася з кардыналам Джанфранка Равазі, які прадставіў дзейнасць Папскай рады па культуры. У сваю чаргу, першы даклад аб рабоце Камісіі па рэформе ватыканскіх СМІ прадставіў сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, кс. Пол Тай.

Трэба адзначыць, што ў кансісторыі 12 і 13 лютага 2015 г., на якім Рада кардыналаў прадставіць планы рэформы Рымскай курыі, прымуць удзел і новыя кардыналы, якія 14 лютага атрымаюць кардынальскі берэт з рук Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.