2015-02-09 17:31:00

Плёны Святога Духа. Любоў (І)


Мы працягваем цыкл разважанняў аб плёнах Святога Духа у якіх нам дапамагаюць катэхезы падрыхтаваныя спецыяльна для нашага радыё італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіа Расіні. У нашай сённяшняй праграме мы паразважаем аб апошнім, самым галоўным і грунтоўным плёне Святога Духа, аб якім кажа апостал Павел у сваім Пасланні да Галатаў, а менавіта аб любові. Зразумела: гаварыць аб тым, што такое любоў вельмі складана. Канешне, немагчыма, за некалькі хвілін акрэсліць усё, што ўяўляе сабой гэтае паняцце, а таксама, што гэта паняцце азначае канкрэтна ў Пасланні да Галатаў. Цяжкасць заключаецца яшчэ ў тым, што любоў з’яўляецца састаўной і неабходнай часткай для ўсіх тых рэчаў, аб якіх мы казалі ўжо да сённяшняга дня: для стрыманасці, лагоднасці, цярплівасці, дабразычлівасці і іншых дароў Святога Духа

Сёння вельмі існуе вялікі рэлятывізм у адносінах да паняцця “любоў”. Часта значэнне гэтаму слову “любоў” кожны дае згодна з уласным жаданнем і разуменнем. Таму мы пачнем з таго, што адкінем фальшывыя трактоўкі гэтага паняцця – так мы зможам убачыць, што ў сябе ўключае тэрмін любоў і што пад ім разумеў св. Павел у І ст.

На дамінуючую сёння антарпалогію і разуменне чалавечай асобы, вельмі паўплывалі апошнія два стагоддзі. Дзякуючы дамінуючай культуры сфарміраваліся забабоны ўласцівыя агульнаму сучаснаму мысленню. Некаторыя з іх тычацца любові. Перад абліччам існавання гэтых забабонаў і распаўсюджаных стэрэатыпаў мы павінны ўсвядоміць: першае – любоў гэта не толькі пачуцце; другое – любоў гэта не толькі акт волі.

Пачнем з другога сцвярджэння. Наша эпоха з’яўляецца плёнам трыумфу рацыяналізма, эйфарыі і шчасця, ад усведамелення таго, што чалавек стаіць у цэнтры сувету і ў цэнтры уласнай увагі. Наш час – гэта вынік эпохі узвышэння і праслаўлення чалавечага розума, пакланення чалавечаму інтэлекту і волі. Мы упэўнены: усё што робіцца павінна быць натхнёным інтэлектам і розумам, жаданнем кіраваць рэальнасцю. Праз гэту прызму людзі часта глядзяць і на любоў: яна многім ўяўляецца перад усім як акт волі.

Улічваючы тое, насколькі важную ролю ў хрысціянскім жыцці грае воля, такое разуменне любові ўвайшло і ў асяродзі вернікаў.Многія хрысціяне разумеюць хрысціянскую любоў менавіта пад такім валявым актам. Любоў часта ўяўляецца заданнем і абавязкам. Хтосьці пачынае спрабаваць любіць, з рашучым жаданнем прыйсці да нейкага задавальняючага выніка.У пэўным сэнсе, сапраўды, такое разуменне любові ўласціва хрысціянству. Але ўвага – гэта толькі маленькая частка любові. Канешне, любоў павінна быць актам разумным і валявым, але толькі часткова – для любові, толькі волі не дастаткова.

Згодна з другім распаўсюджаным стэрэатыпам любоў бачыцца выключна як пачуцце. Разам з прагматызма, нашай сённяшняй культуры ўласціва пэўная жаданне да спантаннасці і лёгкасці. Сёння у кожнага чалавека абавязкова існуе імкненне адчуваць нешта – калі пачуцце не спантаннае, калі яно не звальваецца раптоўна на мяне – гэта не любоў, лічаць многія. Калі не адчуваю – то гэта не любоў, мяркуюць многя

Як неправільна думаць, што любоў – гэта толькі акт волі, таксама памылкова думаць, што любоў – гэта толькі спантаннае пачуцце. Важна памятаць, што ў пачуццёвай сферы існуе рызка ставіць сябе і свае жаданні на першае месца. Калі для мяне любоў – гэта толькі тое, што я адчуваю, я ніколі не выйду за свае ўласныя рамкі. Іншы для мяне будзе заставацца нябачным і ніколі не стане мэтай маіх дзеянняў. Пра якую любоў тут можа ісці гаворка?

Калі любоў уключае ў сябе пачуцці – гэта здаровы і добры знак – так і павінна быць. Але калі любоў засяроджваецца на пачуццях – тады узнікае праблема, бо не іншы становіцца мэтай, але я сам.

Давайце зробім такі банальны прыклад: калі маці ці бацька маюць дзіця, якое не спіць ужо пятую ноч,  плача і дае адпачыць толькі тры-чатыры гадзіны. Праз некалькі дзён бацькі аж паміраюць ад стомленнасці і здаецца, што ужо больш не вытрываюць. На шостую ноч, калі гэта дзіця пачынае плакаць і неабходна устаць і ісці, каб суцешаць яго – ці будуць яны адчуваць прыемнае пачуццё? Ці будзе ў іх вялікае жаданне? Ніякіх жаданняў і ніякіх прыемных пачуццяў – толькі стомленнасць. Але тым не менш – бацькі ўстануць і пайдуць, каб суцешыць дзіця. І тут узнікае пытанне – гэта любоў ці не любоў? Канешне любоў. Любоў, якая грунтуецца на дзеях не для сябе самаго – але для іншага. На першае месца ставіцца дабро бліжняга – а потым прыходзяць і пачуцці і радасць. Праўда тут можа ўзнікнуць небяспека, пошуку задавальння ад учынкаў. Варта памятаць, што яно не павінна быць у цэнтры, бо гэта вельмі небяспечна.

Такім чынам – любоў, гэта не толькі пачуцце, і не толькі акт волі. Але ў сваёй аснове любоў уключае ў сябе і пачуцці, і волю, і памяць, і інтэлект, і цярплівасць, і радасць, і вернасць, і стрыманасць – усё тое, аб чым мы размаўлялі ў мінулых праграмах. Усё тое, што апостал Павел называў плёнамі Святога Духа.








All the contents on this site are copyrighted ©.