2015-02-09 14:23:00

Пасяджэнне Рады дзевяці кардыналаў пачалося ў Ватыкане


Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэфармавання Рымскай Курыі пачала сваё восьмае пасяджэнне, якое пройдзе 9-11 лютага 2015 г. У першым дні працы асамблеі прынялі ўдзел дзевяць пурпуратаў, прызначаных Пантыфікам, і сам Святы Айцец. На працягу трох бліжэйшых дзён члены Рады будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы Касцёла і ватыканскіх устаноў. 12-13 лютага прадугледжана скліканне кансісторыя, падчас якога яны пазнаёмяць Калегію кардыналаў з плёнамі сваёй дзейнасці і праектамі рэформы структур Рымскай курыі. На павестцы дня знаходзіцца тэма рэарганізацыі Папскіх радаў, пытанні адносна будучыні некаторых ватыканскіх дыкастэрый і фінансавага стану Апостальскай Сталіцы. Улічваючы прысутнасць членаў Калегіі кардыналаў у Рыме, 14-15 лютага ў Ватыкане пройдзе кансісторый па ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць некаторых новых іерархаў, імёны якіх папа Францішак абвясціў 4 студзеня 2015 г.

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам была створана Пантыфікам 28 верасня 2013 г. Першапачаткова яе склад ўваходзілі восем пурпуратаў, але ў ліпені 2014 г. да іх далучыўся кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца. Члены Рады не з’яўляюцца “кантынентальнымі дэлегатамі”, але людзьмі, якія добра ведаюць аб рэальных праблемах Касцёла ў розных частках свету і карыстаюцца вялікім даверам і асаблівай павагай з боку Папы. 

Пасяджэнні Рады па традыцыі праходзяць у Доме св. Марты, у якім стала пражывае Пантыфік і спыняюцца многія кардыналы, якія прыбываюць у Рым. Святы Айцец звычайна прысутнічае на пасяджэннях гэтага органа, але пераважна ў якасці слухача. Мэта працы Рады заключаецца не толькі ў абмеркаванні арганізацыйных праблем, але тэалагічнага і духоўнага бачання Касцёла, перспектыў Касцёла, вызначаных на апошнім Саборы і спосабаў іх дасягнення.








All the contents on this site are copyrighted ©.