2015-02-09 09:56:00

Папа пра сэнс і вартасць хваробы


“Кожны з нас пакліканы несці святло Слова Божага і сілу ласкі тым, хто пакутуе, і тым, хто ім дапамагае: членам сям'і, лекарам, медсёстрам, каб служэнне хворым выконвалася ўсё больш і больш гуманна, з велікадушнай самаахвярнасцю, з евангельскай любоўю і пяшчотнасцю”, - сказаў папа Францішак падчас малітвы “Анёл Панскі” 8 лютага 2015 г. Пантыфік спаслаўся да Сусветнага дня хворага, які адзначаецца 11 лютага ў літургічны ўспамін Маці Божай з Лурд. Святы Айцец папрасіў малітваў у інтэнцыі арцыбікупа Зімоўскага, старшыню Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, знаходзіцца ў бальніцы ў Польшчы, але раней падрыхтаваў святкаванні Дня Хворага. “Сённяшняе Евангелле ( Мц 1,29-39) расказвае пра Езуса, які пасля прапаведвання ў сінагозе ў суботу, аздараўляе шматлікіх хворых. Прапаведваць і аздараўляць: гэта асноўная дзейнасць Езуса ў публічным жыцці. Прапаведваючы Ён абвяшчае Божае Валадарства і аздараўляючы паказвае, што яно знаходзіцца побач, што Божае Валадарства сярод нас.

 Увайшоўшы ў дом Сымона Пятра, Езус убачыў яго цешчу, якая маючы гарачку ляжала ў ложку. Ён адразу бярэ яе за руку, аздараўляе і падымае яе. Пасля заходу сонца, калі завяршыўся суботні дзень, людзі могуць выйсці і прынесці Яму хворых. Ён аздараўля мноства людзей, якія пакутавалі ад хвароб розных відаў: фізічнага, псіхічнага, духоўнага. Хрыстус прыйшоў на зямлю, каб аб'явіць і рэалізаваць збаўленне ўсяго чалавека і ўсіх людзей, Езус паказвае асаблівую прыхільнасць для тых, хто быў паранены на целе і на душы: да бедных, грэшнікаў, апантаных, хворых і маргіналізаваных. Ён такім чынам паказаў сябе лекарам як душаў так і цела, добрым самаранінам для чалавека. Ён сапраўдны Збавіцель. Езус збаўляе, даглядае, аздараўляе.

 Гэтая рэальнасць аздараўлення хворых Хрыстом, заклікае нас задумацца пра сэнс і значэнні хваробы. Пра гэта нагадвае нам Сусветны дзень хворага, які мы будзем адзначаць у наступным сераду, 11 лютага, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурд. Я благаслаўлю ініцыятывы, падрыхтаваныя для гэтага дня, асабліва малітоўнае чуванне, якое адбудзецца ў Рыме вечарам 10 лютага. У гэтым месцы я хачу ўспомніць старшыню Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, арцыбіскупа Зыгмунта Зімоўскага, які будучы сур’ёзна хворым, прабывае ў Польшчы. памолімся за яго, за яго аздараўленне, таму што гэта ён падрыхтаваў гэты Дзень. А ён у гэты Дзень суправаджае нас у сваім цярпенні. Памолімся за арцыбіскупа Зімоўскага.

 

Збаўчыя ўчынкі Хрыста не сканчаюцца з Яго асобай і падчас яго зямнога жыцця; яны працягваюцца за пасрэдніцтвам Касцёла, які з’яўляецца сакрамантам любові і пяшчоты Бога да людзей. Адпраўляючы ў місію сваіх вучняў, Езус дае ім двайны наказ: абвяшчаць Евангелле збаўлення і аздараўляць хворых (Мц 10,7 -8). Касцёл, верны гэтаму навучанню, заўсёды прызнаваў дапамогу хворым за неад'емную частку сваёй місіі. “Бо ўбогіх заўсёды маеце пры сабе”, папярэджвае Езус (Мц 26,11), і Касцёл пастаянна знаходзіць іх на сваім шляху, прызнаючы хворых у якасці прывілеяванага шляху да сустрэчы з Хрыстом, каб прыняць Яго і служыць Яму.аздараўлянне хворага, прыняцце яго, служэнне яму азначае служэнне Хрысту, хворы з’яўляецца целам Хрыста.

 Гэта адбываецца таксама ў наш час, калі, нягледзячы на шматлікія набыцці навукі, унутраны і фізічны боль асобы выклікае сур'ёзныя пытанні аб сэнсе хваробы і болю, а таксама чаму чалавек памірае. Гэта экзістэнцыяльныя пытанні, на якія пастырская дзейнасць Касцёла павінна адказаць у святле веры, маючы перад вачыма Крыж, на якім бачна ўся збаўчая таямніца Бога Айца, які дзеля любові да людзей не пашкадаваў Сына Свайго ( Рым 8,32). Такім чынам, кожны з нас пакліканы несці святло Слова Божага і сілу ласкі тым, хто пакутуе, і тым, хто ім дапамагае, членам сям'і, лекарам, медсёстрам, каб служэнне хворым выконвалася ўсё больш і больш гуманна, з велікадушнай самаахвярнасцю, з евангельскай любоўю і пяшчотнасцю. Маці Касцёл за пасрэдніцтвам нашых рук,сесціць нашы пакуты і вылечвае нашы раны і робіць гэта з чуллівасцю маці.

Папросім Марыю, Аздараўленне хворых, каб кожная хворая асоба, дзякуючы турбоце тых, што знаходзяцца побач яе,змагла зазнаць у хваробе сілу Божай любові і суцяшэнне Яго бацькоўскай пяшчоты”. - сказаў Святы Айцец падчас сваіх разважанняў.

 На заканчэнне сваёй сустрэчы з вернікамі папа Францішак прывітаў сабраных на плошчы св. Пятра і папрасіў іх маліцца за яго.

 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.