2015-02-07 14:48:00

Папа заклікаў афрыканскіх біскупаў інвесціраваць у адукацыю


Інвесціраваць у адукацыю, каб змагацца супраць насілля, скажонага разумення рэлігіі і ідэалогій, накіраваных на знішчэнне сям’і. З такім заклікам папа Францішак звярнуўся  7 лютага 2015 г. да членаў сімпозіўма Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскару, якіх прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане. Пантыфік нагадаў пра “новыя і недабрасумленныя формы каланізацыі”, асудзіў імкненне да поспеху, багаццяў і ўлады любым коштам, а таксама фундаменталізм і скажонае выкарыстанне рэлігіі. Неабходна вучыць моладзь думаць крытычна, падкрэсліў Святы Айцец. Менавіта адукацыя спалучаная з абвяшчэннем Евангелля, на яго думку, можа дапамагчы ў барацьбе супраць распаўсюджанай гвалтоўнай ментальнасці і падзеламі на сацыяльнай, этнічнай і рэлігійнай глебе.

 








All the contents on this site are copyrighted ©.