2015-02-06 16:34:00

Францішак стане першым Пантыфікам, які выступіць перад абедзвюма палатамі Кангрэса ЗША


Папа Францішак як першы Пантыфік прамовіць да абедзвюх палат Кангрэса ЗША 24 верасня 2015 г., паведаміў журналістам на Капіталійскім узгорку спікер Палаты прадстаўнікоў Джон Бонер. Абедзве палаты амерыканскага парламента збяруцца спецыяльна на сумеснай сесіі, адзначыў рэспубліканскі палітык, дадаўшы, што парламентарыі выказваюць глыбокую падзяку Святому Айцу за яго жаданне прыняць іх запрашэнне. Трэба нагадаць, што Папа накіруецца ў ЗША на Сусветную сустрэчу сем’яў у Філадэльфіі, якая пройдзе 22-25 верасня 2015 г. Чакаецца, што Пантыфік наведае таксама Нью-Ёрк і выступіць на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Генеральны сакратар ААН накіраваў запрашэнне ў Ватыкан яшчэ ў верасні 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.