2015-02-05 15:49:44

Пантыфік сустрэнецца з рымскім духавенствам


RealAudioMP3 19 лютага 2015 г. у Ватыкане адбудзецца сустрэча папы Францішка з рымскім духавенствам. Аб гэтым паведаміў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні. Святы Айцец – Біскуп Рыма – праводзіць такія сустрэчы штогод. Сёлетняя будзе прысвечана тэме “Ars celebrandi”, у прыватнасці, гаміліі падчас Эўхарыстыі. Гэта тэма разглядаецца Святым Айцом у апостальскай адгартацыі “Evangelii gaudium”. Чакаецца, што Пантыфік адкажа на пытанні рымскіх святароў.

Гэта будзе трэцяя буйная сустрэча Францішка са святарамі Рымскай дыяцэзіі. Дзве папярэднія праходзілі 16 верасня 2013 г. у Латэранскай базыліцы і 6 сакавіка 2014 г. у ватыканскай Зале Паўла VI. Падчас іх Пантыфік казаў пра цяжкасці, з якімі сустракаецца духавенства, заклікаў да крэатыўнай адвагі і адкрытасці на праўду, спантанна адказваў на пытанні святароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.