2015-02-05 12:46:41

Пантыфік заклікаў грэчаскіх біскупаў развіваць дыялог з удадамі і праваслаўнымі


RealAudioMP3 5 лютага 2015 г. папа Францішак сустрэўся з Канферэнцыяй Біскупаў Грэцыі, якая прыбыла ў Ватыкан з візітам “ad limina Apostolorum”. Святы Айцец урычыў грэчаскім іерархам тэкст сваёй прамовы, у якой выказаў надзею, што традыцыйная пілігрымка да магіл Апосталаў дасць ім “магчымасць умацаваць сувязь з Наступнікам св. Пятра і ўсёй калегіяй біскупаў”. На думку Папы, адзінства і братэрства неабходныя, з аднаго боку, для захавання культурных традыцый і хрысціянскіх каранёў грамадства Грэцыі, з другога, для адкрытасці ў адносінах да шматлікіх мігрантаў, без адрознення расы, мовы і веравызнання. Ён заклікаў біскупаў працягваць пастырскую і дабрачынную дзейнасць у асяроддзі мігрантаў, сярод якіх шмат католікаў, а таксама прыцягваць да яе моладзь – будучыню нацыі.

Пантыфік падкрэсліў, што зараз як ніколі раней Грэцыя мае патрэбу ў дыялогу паміж рознымі палітычнымі і культурнымі складаючымі. Ён заклікаў іерархаў падтрымліваць канструктыўныя адносіны з кіраўніцтвам краіны, а таксама працягваць дыялог з праваслаўнымі братамі, ісці шляхам экуменізму, неабходным для спакою і духоўнага развіцця ўсёй нацыі. Ва ўмовах фінансава-эканамічнага крызісу, які нанёс асабліва моцны ўдар па Грэцыі, неабходна заклікаць усіх да веры ў будучыню, перашкаджаць пашырэнню песімізму, лічыць Святы Айцец.

У сваім звароце папа Францішак падзякаваў грэчаскім біскупам за евангелізацыйную працу, якую яны вядуць, нягледзячы на шматлікія цяжкасці. Пантыфік назваў падзеяй вялікага значэння юрыдычнае прызнанне Каталіцкага Касцёла ў Грэцыі, што дапаможа мясцовым католікам упэнена глядзець у будучыню.








All the contents on this site are copyrighted ©.