2015-02-01 11:13:29

Кардынал Паралін да ватыканскіх суддзяў: злучыць строгасць закона з міласэрнасцю


RealAudioMP3 Судовая дзейнасць, пры ўсёй яе строгасці, павінна мець трапятальнае спачуванне і быць далёкай ад спакусаў помсты і пакаральнага папулізму, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў з нагоды пачатку новага судовага году у Трыбунале Дзяржавы Ватыкан. У літургіі, якая прайшла 31 студзеня 2015 г. у капліцы ватыканскага Губернатарату, прынялі ўдзел суддзі і супрацоўнікі Трыбуналу. Звяртаючыся да іх, кардынал Паралін паставіў у прыклад св. Яна Боска і адзначыў важнасць яго “прэвентыўнага метаду” – не рэпрэсіўнага, а заснаванага на слуханні і дыялогу. Ён падкрэсліў, што толькі закону, пры ўсёй яго неабходнасці – “не дастаткова”, таму што ён мае “інструментальны характар” і служыць для лепшага кіравання. Такім чынам неабходна, каб яму спадарожнічала “трапятальнае спачуванне” – гэта значыць любоў і здольнасць браць на сябе цяжар іншага і нават таго, хто прадстае перад судом. Гэту здольнасць паводле іерарха, дае адкрытаць на звышнатуральнае вымярэнне.

На думку кардынала Дзяржсакратара рэпрэсіўныя метады судовай сістэмы, могуць стварыць ілюзію парадку, але наўрадці паспрыяе змене праванарушальнікаў у лепшы бок. Ён нагадаў, што галоўнай крыніцай закону Дзяржавы Ватыкан, з’яўляецца Кананічнае права Касцёла, мэта якога заключаецца ў дапамозе збаўленню душаў. Такім чынам, бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца заклікаў ватыканскіх суддзяў знітаваць строгасць закона і вернасць яму з добразычлівасцю, любоўю і міласэрнасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.