2015-01-31 14:42:19

Святы Айцец прывітаў новага Прэзідэнта Італіі


RealAudioMP3 Папа Францішак прывітаў абранага 31 студзеня 2015 г. новага Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу. У сваёй віншавальнай тэлеграме Пантыфік пажадаў палітыку выконваць сваё высокае заданне спрыяючы адзінству і згодзе ў краіне. “Малюся для Вашай асобы аб пастаяннай Божай падтрымцы для асветленай дзейнасці спрыяння супольнаму дабру згодна з сапраўднымі чалавечымі і духоўнымі каштоўнасцямі італьянскага народа”, напісаў Папа і ўдзяліў сваё благаслаўленне новаму Прэзідэнту і ўсяму народу Італіі.

Серджыа Матарэла быў абраны на вышэйшы дзяржаўны пост у Італіі на наступныя 7 гадоў. Да гэтага 73-гадовы палітык і юрыст займаў шэраг важных дзяржаўных пасадаў, у тым ліку ўваходзіў у склад суддзяў Канстытуцыйнага суда Італьянскай Рэспублікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.