2015-01-31 10:25:11

Папа адзначыць 50-годдзе інаўгурацыі літургічных нормаў ІІ Ватыканскага Сабора


RealAudioMP3 7 сакавіка 2015 г. папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю з нагоды 50-годдзя першай цэлебрацыі св. Імшы паводле зацверджаных ІІ Ватыканскім Саборам новых літургічных нормаў. Літургія пройдзе ў рымскім касцёле Усіх Святых на вуліцы Апія Нова – тым самым, дзе ў 1965 г. Павел VI цэлебраваў першую св. Імшу па-італьянску. У сваёй гаміліі, тагачасны Папа падкрэсліваў, што ён дае пачатак новай форме літургіі, якая будзе здзейсняцца ва ўсіх парафіях і касцёлах свету і якая павінна спрыяць вялікаму дыялогу паміж Богам і чалавекам. Першая св. Імша па-беларуску праходзіла таксама ў 1965 г. Магчымасць выкарыстання беларускай мовы для эўхарыстычнай цэлебрацыі была зацверджана спецыяльным дэкрэтам саборнай камісіі па рэалізацыі літургічнай рэформы ад 9 чэрвеня 1965 г. дзякуючы ініцыятыве беларускай каталіцкай дыяспары і Апостальскага візітатара для католікаў візантыйскага абраду з СССР у эміграцыі, Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса.












All the contents on this site are copyrighted ©.