2015-01-31 14:18:37

Візіт “ad limina” літоўскіх біскупаў


RealAudioMP3 2 лютага 2015 г. у Ватыкане пройдзе візіт “ad limina Apostolorum” літоўскіх біскупаў. Іерархі наведаюць структуры Апостальскай Сталіцы, сустрэнуцца з іх кіраўнікамі і адказных супрацоўнікамі, каб абмеркаваць актуальныя праблемы і ініцыятывы. Кульмінацыяй візіту стане сустрэча з папам Францішкам. Старшынёй літоўскага епіскапату з’яўляецца арцыбіскуп Вільнюскі Гінтарас Грушас, які атрымаў біскупскае пасвячэнне ў 2010 г. Структурна Каталіцкі Касцёл у Літве аб’яднаны ў дзве Мітраполіі – Вільнюскую і Каўнаскую, якім падпарадкаваны пяць дыяцэзій: Шаўляйская, Цяльшайская, Вількавішская, Кайшадарыская і Панявежыская. 79% ад 3 млн. жыхароў краіны называюць сябе католікамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.