2015-01-30 11:47:41

Францішак спачувае ў сувязі з трагедыяй у Мехіка


RealAudioMP3 Папа Францішак падзяляе боль сем’яў ахвяр выбуху, які прывёў да разбурэння радзільнага дому ў заходняй частцы Мехіка. У выніку трагедыі, якая мела месца 29 студзеня 2015 г. страцілі жыццё двое дзяцей і медсястра. Каля 70 чалавек, з якіх больш за 20 дзеці, атрымалі раненні. Пантыфік, праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, скіраваў спачувальную тэлеграму на імя мясцовага арцыбіскупа, кардынала Нарберта Рывера Карэра, а ў сваім твіт-паведамленні заклікаў вернікаў ва ўсім свеце маціцца аб спакоі і сіле для ахвяраў здарэння і іх сем’яў.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай выбуху стала няспраўнасць шлангу грузавіка, які пастаўляў газ у медыцынскую ўстанову.








All the contents on this site are copyrighted ©.