Ватыканскі іерарх да сямейных актывістаў: не мяняць вучэння Касцёла, але паглыбляць
яго
У мінулыя выходныя
ў Рыме завяршыў сваю працу Міжнародны кангрэсе рухаў і аб’яднанняў, якія займаюцца
тэматыкай сям’і і абароны жыцця. Арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады
па справах сям’і, выступаючы на закрыцці форума, сказаў, што Касцёл мае патрэбу ў
сведках надзеі, сужэнства і сямейнага жыцця, а не ідэалогіі. Ён спаслаўся на адно
з выступленняў падчас дыскусіі, у якім казалася, што па прычыне разнастайнасці жыцця
ў розных частках свету і сацыяльных, рэлігійных і культурных адметнасцяў, павінна
быць дапушчальнай больш асабістая інтэрпрэтацыя Евангелля. Іерарх прывёў словы, пачутыя
ад аднаго з праваслаўных святароў. Ён сказаў арцыбіскупу, што зрух геалагічных слаёў
у нетрах зямлі каля 1 міліметра можа выклікаць землятрус у глабальным маштабе. Таму,
адзначыў старшыня Папскай рады, нічога ў навучанні Касцёла не варта змяняць і пракаментаваў
пачутыя словы заклікам – не мяняць вучэння Касцёла, але паглыбляць яго.
Ватыканскі
іерарх запрасіў удзельнікаў форуму сведчыць пра прыгажосць паклікання да сужэнства
і сямейнага жыцця, і дарыць надзею сужэнскім парам, якія пакутуюць, адчуваюць адзіноту
і безнадзейнасць.
На кангрэсе быў прадстаўлены “Праект Назарэт”, сямейны цэнтр,
які будзе пабудаваны ў Назарэце. Ідэя належыць Яну Паўлу II. Пасля доўгіх гадоў, будаўніцтва
Цэнтра ўвайшло ў фазу рэалізацыі. Усё ажыццяўляецца пад патранатам Папскай рады па
справах сям’і.
Акрамя таго, гучала тэма маючай адбыцца сёлета Сусветнай сустрэчы
сем’яў у амерыканскай Філадэльфіі і заклік да ўдзелу ў гэтым форуме.