2015-01-25 12:21:19

Папа заклікаў да міру ва Украіне


RealAudioMP3 25 студзеня 2015 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла на плошчы св. Пятра, Пантыфік заклікаў да міру ва Украіне. “Я сачу з глыбокай заклапочанасцю за эскалацыяй баявых дзеянняў ва Усходняй Украіне, якія працягваюць прыносіць шмат ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Я запэўніваю ў маёй малітве за ўсіх, хто пакутуе, і аднаўляю сардэчны заклік да спроб аднавіць дыялог і пакласці канец ўсім ваенным дзеянням”, - сказаў Святы Айцец. Трэба нагадаць, што ў апошнія дні сітуацыя ў рэгіёне рэзка абвастрылася па прычыне актыўных баявых дзеянняў. Паведамляецца аб дзесятках смяротных ахвяр сярод мірнага насельніцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.