2015-01-23 14:55:10

Францішак да касцёльных суддзяў: пакінуць людзям магчымасць збаўлення душы


RealAudioMP3 Вышэйшая мэта судовых устаноў Касцёла – пакінуць чалавеку магчымасць збаўлення душы, адзначыў Пантыфік, звяртаючыся да супрацоўнікаў Трыбуналу Рымскай Роты, з якімі сустрэўся ў Ватыкане 23 студзеня 2015 г. З нагоды адкрыцця судовага году ў гэтай дыкастэрыі, Святы Айцец паразважаў над чалавечым і культурным кантэкстам, у якім фарміруецца намер чалавека ўступіць у сужэнства. Папа адзначыў, што крызіс каштоўнасцяў у грамадстве – з’ява не новая. Адмова ад веры няўхільна вядзе да лжывага погляду на сужэнства. На шчасце, у Касцёле ёсць шмат сем’яў, якія будуюцца на шчырай веры і выконваюць абяцанне, дадзенае ў дзень шлюбу. Аднак, Касцёл добра знаёмы і з пакутамі многіх сямейных пар, якія распадаюцца, пакідаючы за сабой разваліны праектаў, надзеяў, блізкіх адносін. Нярэдка прычынай крызісу сужэнства з’яўляецца крызіс веры. Досвед паказвае, што на многіх вернікаў моцна ўплывае свецкі менталітэт, які прымушае іх замест славы Пана, імкнуцца да асабістага дабрабыту, ісці на кампраміс са сваім эгаізмам.

Прымаючы рашэнне адносна сапраўднасці сужэнства касцёльныя суддзі павінны ўлічваць кантэкст каштоўнасцяў і веры, у якім быў выказаны намер уступіць у сужэнства: ці чалавек быў адданы Хрысту, ці хлусліваму свецкаму менталітэту, звярнуў увагу Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.