2015-01-23 16:23:44

Святы Айцец зацвердзіў рашэнні па кананізацыйных і беатыфікацыйных справах


RealAudioMP3 22 студзеня 2015 г. падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Пантыфік упаважніў яго да публікацыі 11 дэкрэтаў, якія тычацца прызнання цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдытаў да кананізацыі і беатыфікацыі. Дэкрэт аб прызнанні цуду тычыцца італьянкі Марыі Тэрэзы Казіні, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр аблатак Найсвяцейшага Сэрца Езуса, памерлай ў 1937 г. У дэкрэтах аб прызнанні мучаніцкай смерці гаворка ідзе пра іспанку, сястру Фідэлію і яе двух паплечніц з Інстытута сясцёр св. Юзафа з Джыроны; іспанца Пія Эрэдыя і яго 17 паплечнікаў і паплечніц з Ордэну цыстэрсаў-трапістаў, якія загінулі за веру ў 1936 г. падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі; а таксама свецкага верніка Тшымангадзо Самуэля Бэнэдыкта Дасва, што загінуў за веру ў 1990 г. у ЮАР.

Таксама Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў:
кс. Уладзіслава Букавінскага, які нарадзіўся ваУкраіне ў 1904 г., працаваў у савецкія часы ў Казахстане і памёр у Карагандзе ў 1974 г.; кс. Людвіга Шварца, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр Марыі і братоў Хрыста, які нарадзіўся ў Вашынгтоне і памёр у Маніле ў 1992 г.; іспанскай законніцы Каінты Озэс, памерлай у 1954 г.; свецкай асобы Тэрэзы Гардзі з Трэцяга ордэну св. Францішка, памерлай у 1837 г.; іспанца Луіса Трэлес і-Нагуэрол, заснавальніка Начной Адарацыі, памерлага ў 1891 г.; свецкай верніцы, японкі, Альжбеты Марыі Сатока Кітахара, памерлай у 1958 г.; а таксама Вірджыніі Бланка Тардыо з Балівіі, памерлай у 1990 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.