Пантыфік запрасіў
вернікаў да малітвы за ахвяраў падзей апошніх дзён у Нігеры. Там мусульмане спалілі
каля 50 хрысціянскіх храмаў. “Мы молім Пана аб дары паяднання і спакою, каб ніколі
рэлігійныя пачуцці не станавіліся падставай для насілля, прыгнёту і знішчэння. Я спадзяюся,
што хутка будзе адноўлена атмасфера ўзаемнай павагі і мірнага суіснавання на карысць
усіх”, - сказаў папа Францішак у заканчэнні агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 21 студзеня
2015 г.
Каля 50 храмаў былі спалены ў мінулыя выходныя ў сталіцы Нігера ў ходзе
бурных пратэстаў, якія ўспыхнулі пасля публікацыі ў французскім тыднёвіку “Charlie
Ebdo” новай серыі карыкатур на прарока Мухамеда. Таксама ў Ніамэй ісламісты падпалілі
хрысціянскую школу і дзіцячы дом. У ходзе акцый пратэсту 5 чалавек загінулі і 128
былі паранены.