2015-01-20 11:50:06

Пантыфік пра свае планы, “ідэалагічную каланізацыю” і шматдзетнасць


RealAudioMP3 Пра свае ўражанні ад знаходжання на Філіпінах, планы чарговых падарожжаў, адказнае бацькоўства і сацыяльныя праблемы гутарыў Святы Айцец 19 студзеня 2015 г. з журналістамі на борце самалёта падчас вяртання з Манілы ў Рым. Францішак таксама распавёў пра “ідэалагічную каланізацыю” і гендэрную тэорыю. Адказваючы на пытанне аб наступных замежных паездках, папа Францішак не хаваў, што ёсць планы здзейсніць у канцы года першы візіт у Афрыку. Ён павінен уключыць у сябе Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку і Уганду. Акрамя таго, у 2015 годзе, у дадатак да вераснёўскага візіту ў ЗША – Вашынгтон, Нью-Ёрк, Філадэльфія – плануецца падарожжа ў тры краіны Лацінскай Амерыкі: Эквадор, Балівію і Парагвай. У наступным годзе чакаецца візіт Папы ў Чылі, Аргентыну і Уругвай. Адно з пытанняў журналістаў датычыла выкарыстанага падчас сустрэчы з сем’ямі тэрміну “ідэалагічная каланізацыя”. Францішак звярнуўся да свайго вопыту 20-гадовай даўнасці з Аргентыны, калі міністр адукацыі папрасіў субсідый для “школ для беднякоў”, але іх пагадзіліся прызнаць пры ўмове ўвядзення выкладання ў іх гендэрнай тэорыі. “Гэта ідэалагічная каланізацыя: людзям навязваюць ідэі, якія не маюць нічога агульнага з імі. Можа з нейкімі групамі, але не з народам, і каланізуюць яго ідэяй, якая змяняе, ці імкнецца змяніць менталітэт або структуру. І гэта не нова. Тое ж рабілі дыктатуры мінулага стагоддзя”, - нагадаў Папа. Ён дадаў, што гэтыя дыктатура выклікалі шмат пакут.

Яшчэ адной тэмай, узнятай Святым Айцом было пытанне кантрацэпцыі ў спалучэнні з ілжывым міфам, што хрысціяне павінны мець шмат дзяцей. Францішак нагадаў, што Касцёл заўсёды абвяшчае прынцып адказнага бацькоўства, які змяшчаецца ў энцыкліцы “Humanae Vitae” папы Паўла VI, якога Францішак назваў прарокам. Ён сустрэўся з “абавязваючым у той час нэомальтуз’янствам (...), якое імкнулася кантраляваць чалавецтва праз імперыі. Не азначае, што хрысціянін павінен мець дзяцей адно за другім. Некалькі месяцаў таму я звярнуў увагу адной жанчыне ў парафіі, бо яна была цяжарная восьмым дзіцём, пасля сямі кесаравых сячэнняў: “Вы хочаце заставіць сіротамі сем дзяцей?”. Гэта спакушэнне Бога. Мы гаворым пра адказнае бацькоўства”, - сказаў Пантыфік.

Адказваючы на пытанне аб уражанні ад Філіпін, Святы Айцец падкрэсліў важнасць жэстаў. Асабліва яго кранула сцэна, калі бацька папрасіў Папу благаславіць дзіця, як бы кажучы, што гэта яго скарб, яго будучыня, яго любоў. Ён таксама вельмі асабіста перанёс сустрэчу з бацькам Крыстал, валанцёркі, якая загінула перад св. Імшой у Таклабан. Для яго суцяшэннем было тое, што яна памёрла, служачы іншым. Францішак быў таксама ўзрушаны кароткім знаходжаннем на месцы катастрофы 14-месячнай даўнасці і сведчаннем і малітвай Божага народа.







All the contents on this site are copyrighted ©.