2015-01-19 12:10:09

Францішак праляціць над Беларуссю


RealAudioMP3 Самалёт “Airbus A340” філіпінскай авіякампаніі “Philipines Airlines” са Святым Айцом на борце, які будзе вяртацца з Манілы ў Рым, праляціць над тэрыторыяй 11 краін, у тым ліку над Беларуссю. У паветры ён будзе знаходзіцца каля 14 гадзін і 40 хвілін і пераадоліць дыстанцыю ў 10397 км. Прылёт у рымскі аэрапорт “Ciampino” чакаецца каля 17.40 па мясцовым часе. З Філіпін папскі самалёт накіруецца ў напрамку Кітая, Манголіі і Расіі. Над Беларуссю ён будзе пралятаць 19 студзеня 2015 г. паміж 16.00-17.00 гадзінай па беларускім часе. Затым Францішак праляціць у паветранай прасторы Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі, Славеніі і Італіі. Традыцыйна Пантыфік скіроўвае тэлеграмы на імя кіраўнікоў дзяржаў, над якімі пралятае.








All the contents on this site are copyrighted ©.