2015-01-18 13:25:50

Францішак заклікаў жыхароў Філіпін быць місіянерамі веры ў Азіі


RealAudioMP3 “Няхай Дзіцятка Езус надалей благаславіць Філіпіны і падтрымлівае хрысціян гэтага цудоўнага народу ў яго пакліканні быць сведкамі і місіянерамі радасці Евангелля ўАзіі і ва ўсім свеце”, - сказаў папа Францішак падчас св. Імшы, якую ён цэлебраваў 18 студзеня 2015 г. у парку “Rizal ” у Маніле. Паводле мясцовых уладаў у ёй прыняло ўдзел каля 6 млн. чалавек, што з’ўляецца рэкордным у гісторыі краіны. Раней, у 1995 г. падчас сустрэчы са св. папам Янам Паўлам ІІ, на заканчэнне Сусветнага дня моладзі, тады сабралася, паводле розных ацэнак ад 4 да 5 млн. маладых людзей. У сваёй гаміліі Пантыфік спаслаўся на сувязі паміж Божым Валадарствам а таямніцаю духоўнага дзяцінства, гаворачы аб святым Ніно, якога літургічны ўспамін адзначае сёння Касцёл на Філіпінах. Гэты святы надалей нам абвяшчае, што святло Божай ласкі заззяла ў свеце пагружаным цемраю, нясучы Добрую Навіну нашага вызвалення ад рабства і вядучы нас шляхам міру, права і справядлівасці. Паводле Папы жыхары Філіпінаў пакліканы распаўсюджваць Валадарства Хрыста ў свеце, што фармуе іх глыбоку ідэнтычнасць. “Прыгожы выраз гэтага мы бачылі, калі жыхары краіны дапамагалі братам і сёстрам, якія пацярпелі ад тайфуна”, - сказаў ён

Спасылаючыся да паслання св. апостала Паўла да Эфесцаў, што Бог “благаславіў нас у Хрысце ўсялякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах” Францішак падкрэсліў, што гэтыя словы маюць асаблівае значэнне на Філіпінах, бо яна з'яўляецца першай каталіцкай краінай ў Азіі. “ Гэта асаблівы дар ад Бога. Гэта благаслаўленне, але тасама і пакліканне. Жыхары Філіпінаў пакліканы, каб быць цудоўнымі місіянерамі веры ў Азіі ”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак нагадаў, што Бог стварыў свет як цудоўны сад і захацеў, каб мы ім клапаціліся, але з-за граху чалавек знявечыў гэту натуральную прыгажосць. “Праз грэх чалавек разбурыў таксама адзінства і прыгажосць нашай чалавечай сям'і, ствараючы сацыяльныя структуры, якія ўмацоўваюць толькі галечу, ігнаранцыю і карупцыю“, - сказаў Пантыфік.

Папа нагадаў, што часта, калі мы бачым у сваім жыцці праблемы, розныя цяжкасці, мы часта спакушаемся, каб ім паддацца. “Д’ябал гэта бацька хлусні. Ён часта хаваецца пад маскай чароўнасці і заклікае нас быць “мадэрнымі” як усе іншыя. Ён прываблівае нас пераходнымі прыемнасцямі, павярхоўнымі задавальненнямі. “Такім чынам, мы губляем атрыманыя ад Бога дары, гуляючы гаджэтамі; марнуючы нашы грошы ў азартнай гульні і піянстве. Мы замыкаемся ў сабе”, - сказаў Папа і дадаў, што тады мы не засяроджваемся на тым, што сапраўды важнае і забываемся быць унутрана як дзеці.

Францішак нагадаў, што Дзіцятка Езус прыпамінае нам аб значэнні аховы нашых сем'яў, і той большай сям'і, якой з'яўляецца Касцёл – Божая сям'я, ды свет – наша чалавечая сям'я. “Сёння, на жаль, сям’я мае патрэбу ў абароне ад падступных нападаў і ад праграм, якія супярэчаць усяму таму, што мы прызнаем за сапраўднае і святое, перад тым усім, што ў нашай культуры з’яўляецца самым высакародным і прыгожым”, - сказаў ён.

Затым Святы Айцец дадаў, што нашым абавязкам з’яўляецца ахоўваць, накіроўваць і заахвочваць маладых людзей, а таксама дапамагаць ім у пабудове грамадства, годнага вялікай духоўнай і культурнай спадчыны. “Мы павінны клапаціцца пра маладых людзей, не дазваляючы, каб былі яны пазбаўлены надзеі і асуджаны жыць на вуліцы”, - сказаўФранцішак.

На заканчэнне Папа даручыў жыхароў Філіпін заступніцтву Езусу, “каб надалей Ён падтрымліваў хрысціян гэтага цудоўнага народу ў яго пакліканні быць сведкамі і місіянерамі радасці Евангелля ў Азіі і ва ўсім свеце”. Затым Святы Айцец папрасіў малітваў у сваёй інтэнцыі.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.