2015-01-18 10:09:26

Папа да моладзі: навучыцеся плакаць за тых, хто пакутуе


RealAudioMP3 У перадапошні дзень свайго апостальскага падарожжа на Філіпіны 18 студзеня 2015 г.папа Францішак сустрэўся з моладдзю гэтае краіны. Спатканне прайшло падчас уліўнага дажджу на унівесітэце св.Тамаша ў Маніле. У сустрэчы з Пантыфікам прыняло ўдзел больш за 30 тыс. маладых людзей. Тут Папа старшынстваў літургіі слова, а таксама выслухаў сведчанні моладзі. Адна дзяўчына расказала аб страшных вопытах дзяцей вуліцы і задала пытанне: чаму Бог дапускае такі досвед, хоць гэта не віна дзяцей, і чаму дапамагае толькі некаторым з іх. Іншае пытанне тычылася сэнсу сапраўднай любові, а яшчэ іншае: як маладыя людзі могуць быць сёння сапраўднымі пасрэднікамі міласэрнасці і спачування.
Адказваючы на гэтыя пытанні Святы Айцец адклаў на бок загаддзя падрыхтаваны тэкст і звярнуўся да сабраных са спантаннаю прамоваю. Спачатку ён нагадаў, што ўчора ў Таклабане перад св. Імшой здарылася трагічнае здарэнне, падчас якога загінула 27-гадовая дзяўчына. Папа папрасіў малітваў за яе і яе бацькоў, у якіх была адзінаю дачкою.

У спантаннай прамове Пантыфік заўважыў, што сярод тых, хто задаваў пытанні было трох юнакоў, і толькі адна дзяўчына, але гэта яна задала пытанне, на якое цяжка даць адказ: чаму Бог дапускае такія досведы, хаця гэта не віна дзяцей, і чаму толькі некаторым з іх дапамагае? Папа падкрэсліў, што жанчыны маюць шмат чаго сказаць у сучасным грамадстве. Яны здольныя задаваць такія пытанні, якіх мужчыны не могуць зразумець. Ён падкрэсліў, што маладая дзяўчына, якой толькі 12 гадоў, не магла выказаць сваё пытанне словамі, а толькі слязмі. Святы Айцец адзначыў, што толькі тады, калі мы плачам, мы бліжэй да адказу на пытанне, чаму дзеці пакутуюць, так як Хрыстус, калі заплакаў, Ён быў у стане зразумець наша жыццё. Пантыфік дадаў, што ў сучасным свеце, існуе няздольнасць, каб плакаць. Плачуць толькі адкінутыя.
Чаму дзеці пакутуюць? На гэтае пытанне Францішак адказаў, што некаторыя рэаліі жыцця магчыма ўбачыць толькі вачыма ачышчанымі слязмі, і пакінуў усім прысутным пытанне, над якім яны павінны глыбока задумацца: ці я навучыўся плакаць з кімсці іншым? “Навучымся плакаць. Не забывайма гэтага ўрока”, - заклікаў ён і дадаў, што мы павінны навучыцца плакаць так, як гэтая маладая дзяўчына. Бо, калі не навучымся плакаць, мы не зможам быць добрымі хрысціянамі.

Адказваючы на пытанне пра сэнс сапраўднай любові, Папа падкрсэліў, што, каб быць святымі трэба адказаць на выклік любові. Самым важным ўрокам у жыцці – гэта навучыцца любіць. Ён таксама адзначыў, што сапраўдная любоў дазваляе Богу прыйсці да нас, адкрывае нас на сюрпрызы і дазваляе, што Бог нас любіць. “Не турбуйцеся сюрпрызамі: яны ўскалыхаюць зямлю, робяць тое, што мы адчуваем сябе няўпэўнена, але мы рухаемся наперад”, - запэўніў Святы Айцец.

Адказваючы на трэцяе пытанне: як маладыя людзі могуць быць сапраўднымі пасярэднікамі міласэрнасці і спачування, Пантыфік падкрэсліў значэнне галечы і гатоўнасці не толькі даваць, але і атрымліваць, а таксама навучыцца жабраваць. “Дазвольце, каб вас евангелізавалі бедныя і сіроты. Не думайце, што вам ужо нічога не трэба”, - заклікаў Папа і растлумачыў, што справа ў тым, каб навучыцца ўсё прымаць з пакорай.

На канец Святы Айцец адзначыў, што ў раней падрыхтаваным тэксце, які не быў прачытаны, змяшчаецца заахвочанне да вернасці ідэалам і сумленнасці, заклік да праяўляння клопату пра навакольнае асяроддзе і ўбогіх. Ён папрасіў прабачэння, што не прачытаў яго, але прызнаў, што рэальнасць важнейшая чым ідэі і планы.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.