2015-01-18 13:16:47

Пантыфік сустрэўся з бацькам валанцёркі, якая памерла ўчора ў Таклабане


RealAudioMP3 18 студзеня 2015 г. папа Францішак сустрэўся ў Апостальскай нунцыятуры ў Маніле з бацькам валанёркі Крыстэль Падасас, якая загінула ўчора ў Таклабане, калі з-за моцнага парыву ветру, упала на яе частка рыштаванняў. Раней Святы Айцец спрабаваў таксама патэлефанаваць маці дзяўчыны, якая працуе ў Ганконгу. “Спатканне доўжылася больш за 20 хвілін. Перакладчыкам быў арцыбіскуп Манілы, кардынал Луіс Тагле. На стале былі размешчаны дзве фатаграфіі: маладой Крыстэль і яе здымак з бацькамі. Бацька загінулай сказаў, што быў вельмі ўзрушаны сустрэчай са Святым Айцом і зараз суцяшэннем для яго з’яўляецца тое, што яго дачка дапамагала ў арганізацыі сустрэчы з Пантыфікам”, - заявіў айцец Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Пра малітву ў інтэнцыі памерлай валанцёркі папрасіў Папа Францішак удзельнікаў ранішняй сустрэчы з моладдзю, якая адбылася ва ўніверсітэце св.Тамаша ў Маніле.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.