2015-01-17 11:02:07

Папа цэлебраваў Эўхарыстыю на Таклабане нягледзячы на моцную навальніцу


RealAudioMP3 17 студзеня 2015 г. папа Францішак здзейсніў візіт на філіпінскі востраў Таклабан, які два гады таму стаў эпіцэнтрам разбуральнага тайфуна “Хаян”, што ўнёс жыцці амаль 8 тыс. чалавек і прычыніў вялікія матэрыяльныя страты. З прычыны кепскага надвор’я, час прабывання Святога Айца на востраве быў скарочаны на чатыры гадзіны. Моцны дождж і вецер, аднак, не перашкодзілі Святому Айцу цэлебраваць Эўхарыстыю, на якой прысутнічалі дзесяткі тысяч жыхароў вострава. Францішак, апрануты, як і ўсе іншыя, у жоўты дажджавы плашч, перадаў прадстаўнікам мясцовага Касцёла тэкст сваёй загадзя падрыхтаванай прамовы і звярнуўся да сабраных са спантаннымі словамі падтрымкі. “Калі ў Рыме я ўбачыў разбурэнні нанесеныя тайфунам, я зразумеў, што павінен быць тут. У той дзець я вырашыў дзейсніць гэта падарожжа”, сказаў ён. “Я кажу вам толькі, што я побач з вамі і вы не самі. Я плачу з вамі”, адзначыў Пантыфік, убачыўшы ў адказ слёзы на вачах шматлікіх прысутных вернікаў.

Францішак заклікаў памятаць, што ў моманты жыццёвых выпрабаванняў і болю, побач з кожным чалавекам заўсёды прысутнічае Езус. З гэтай упэўненасцю ён заахвоціў вернікаў заўсёды крочыць па жыцці. “Не ведаю, што больш сказаць вам і прашу прабачэння за гэта”, адзначыў ён.

Пасля сваёй кароткай гаміліі, Пантыфік заклікаў у хвіліне маўчання ўшанаваць памяць усіх, хто загінуў ад жудаснага прыроднага катаклізму, углядаючыся ў крыж і кажучы Маці Божае тое, што ёсць на сэрцы.

У перададзеным мясцовым біскупам тэксце свайго загадзя падрыхтаванага звароту, Папа выказаў падзяку ўсім, хто аказваў дапамогу ахвярам самага разбуральнага за ўсю гісторыю метэаназіранняў тайфуна і звярнуўся з заклікам да ўсіх палітыкаў, міжнародных арганізацый, дабрачынцаў і людзей добрай волі працягваць вырашаць праблемы мясцовага насельніцтва. “Яшчэ ёсць шмат працы. Нават калі першыя палосы газет змяніліся, патрэбы засталіся”, падкрэсліў Папа.

Падчас моцнай навальніцы, на тэрыторыі аэрапорта ў Таклабане, дзе Святы Айцец цэлебраваў Эўхарыстыю здарылася трагічнае здарэнне. Парывы ветру разбурылі частку рыштаванняў, якія ўпалі на адну з прысутных валанцёрак. Ад атрыманых раненняў 21-гадовая дзяўчына памерла, паведаміў прэс-сакратар архідыяцэзіі Пала.








All the contents on this site are copyrighted ©.