Пантыфік сустрэўся з былым лідэрам Шры-Ланкі і мясцовымі біскупамі
14 студзеня 2015 г.
папа Францішак правёў некалькі незапланаваных раней сустрэч і візітаў. Акрамя наведвання
будысцкага храма, ён прыняў былога Прэзідэнта Шры-Ланкі Махінду Раджапаксэ і правёў,
выкрэсленую раней з графіка падарожжа, сустрэчу з мясцовымі біскупамі, распавёў кс.
Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Сустрэча з былым кіраўніком
дзяржавы адбылася ў Апостальскай нунцыятуры ў Каломба. Палітык прыбыў на аўдыенцыю
разам са сваёй жонкай і братам. Ён правёў на прыватнай размове са Святы Айцом каля
20 хвілін. Махінда Раджапаксэ займаў пост Прэзідэнта Шры-Ланкі амаль на працягу 10
гадоў і саступіў крэсла кіраўніка дзяржавы 9 студзеня 2015 г. – за некалькі дзён да
пачатку візіту Святога Айца. Менавіта ён запрасіў Папу наведаць краіну, таму было
яго жаданне сустрэцца з ім было “справядлівым і нармальным”, падкрэсліў кс. Ламбардзі.
Паводле кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы мірная і спакойная змена ўлады ў
Шры-Ланцы, “якой магчыма многія не прадугледжвалі”, з’яўляецца знакам “сталасці” дэмакратыі
ў краіне, яе народу і кіраўнікоў.
Сустрэча з біскупамі Шры-Ланкі прайшла ў
сядзібе епіскапату ў Каломба. Яна павінна была адбыцца ў першы дзень візіту Папы ў
краіну, але з прычыны яго стомленнасці, была адменена. Маючы крыху вольнага часу вечарам
14 студзеня Святы Айцец вырашыў усё ж сустрэцца з іерархамі. Іх размова была “кароткай,
але сардэчнай і прыемнай” падкрэсіў кс. Ламбардзі. У ёй Папа патлумачыў сваё бачанне
значэння кананізацыі Джозэфа Ваза і ўказаў на важнасць евангелізацыйнай дзейнасці,
прыводзячы новага святога ў прыклад.