2015-01-15 14:33:38

Апостальская Сталіца і Сербія будуць супрацоўнічаць ў сферы вышэйшай адукацыі


RealAudioMP3 12 студзеня 2015 г. набыў моц Дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі паміж Рэспублікай Сербія і Святым Пасадам. Дамова, якая была падпісана 27 чэрвеня 2014 г. у Белградзе, прадугледжвае супрацоўніцтва і кантакты паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Апроч таго, бакі абавязуюцца ўзгадніць пытанні, якія тычацца ўзаемнага прызнання акадэмічных званняў і дыпломаў аб атрыманні вышэйшай адукацыі. У рамках дагавора будуць прыняты адпаведныя дадатковыя пратаколы, якія будуць рэгуляваць арганізацыйныя і фінансавыя пытанні, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 15 студзеня 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.