2015-01-14 15:03:59

Святы Айцец прывітаў удзельнікаў еўрапейскай сустрэчы па пытаннях веравучэння


RealAudioMP3 Папа Францішак скіраваў прывітальнае пасланне ўдзельнікам сустрэчы кіраўнікоў камісій па пытаннях веравучэння пры еўрапейскіх епіскапатах з членамі Кагрэгацыі Веравучэння. Спатканне праходзіць 13-15 студзеня 2015 г. у венгерскім Эштэргоме. Францішак падзякаваў кардыналу Герхарду Людвігу Мюлеру, прэфекту Кангрэгацыі Веравучэння, за цудоўную ініцыятыву па прызнанні адказнасці мясцовых епіскапатаў, і асабліва камісій па пытаннях веравучэння, за адзінства і інтэгральнасць веры і яе перадачу будучым пакаленням.

Пантыфік пажадаў, каб сустрэча, якая праходзіць у “рэлігійным сэрцы Венгрыі”, у духу калегіяльнасці, дапамагла адказаць на дактрынальныя і душпастырскія цяжкасці, якія стаяць сёння перад еўрапейскім кантынентам, з мэтай аднавіць у вернікаў місійны запал і большую адкрытасць на трасцэндэнтнае вымярэнне жыцця, “без якога Еўропа згубіць “гуманістычны дух”, які любіць і бароніць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.