2015-01-13 13:43:48

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Шры-Ланкі


RealAudioMP3 13 студзеня 2015 г. папа Францішак наведаў прэзідэнцкі палац у Каломба, дзе сустрэўся з нядаўна выбраным новым кіраўніком дзяржавы Майтрыпалам Сірысенам. Шры-ланкскі лідэр сустрэў Святога Айца каля цэнтральнага ўваходу і правадзіў унутр палацу. Тут Пантыфік зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей. “Для таго, хто служыць умілаванаму народу Шры-Ланкі, я прашу аб Божых дарах адвагі, мудрасці і праніклівасці”, - напісаў ён. Затым адбылася прыватная размова Прэзідэнта і Папы, пасля чаго ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся дарамі. Святы Айцец падараваў шры-ланкскаму лідэру каштоўнае факсімільнае выданне зборніку старажытных марскіх карт ХVI ст., арыгінал якога быў набыт у 1657 г. Ватыканскай апостальскай бібліятэкай, дзе і захоўваецца да сённяшняга дня. У атласе прадстаўлены ўвесь свет знаёмы еўрапейцам у тую эпоху. Пасля прадстаўлення дэлегацый, Францішак прыняў удзел у цырымоніі гашэння паштовай маркі, якая была выпушчана спецыяльна з нагоды візіту Святога Айца ў Шры-Ланку. Пасля гэтага ён накіраваўся на сустрэчу з лідэрамі мясцовых рэлігійных супольнасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.