2015-01-12 14:57:22

Пачынаецца падарожжа Папы ў Шры-Ланку і на Філіпіны


RealAudioMP3 Вечарам 12 студзеня 2014 г. пачнецца Апостальскае падарожжа папы Францішка ў Шры-Ланку і на Філіпіны. З Ватыкана Пантыфік накіруецца ў рымскі аэрапорт “Фьюмічына”, адкуль, каля 19.00 па мясцовым часе, самалётам італьянскай авіякампаніі “Аліталія” выляціць у першы пункт свайго візіту – самы буйны горад Шры-Ланкі, Каломба. Пералёт зойме каля 10 гадзін. За гэты час Пантыфік пераадоліць 7630 км, пралятаючы над Італіяй, Албаніяй, Грэцыяй, Турцыяй, Іранам, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Аманам, Індыяй і Шры-Ланкай. У Каломба Святога Айца будуць вітаць новаабраны Прэзідэнт Шры-Ланкі Майтрыпала Сірысен, некаторыя прадстаўнікі ўраду, дыпламаты, мясцовыя біскупы, святары і вернікі. Менавіта ў аэрпорце Пантыфік звернецца са сваёй першай прамовай. У Шры-Ланцы ён прабудзе да 15 студзеня 2015 г. Тут Папа сустрэнецца з мясцовым епіскапатам, палітычнымі ўладамі, прадстаўнікамі будыскай, індуіскай, мусульманскай і розных хрысціянскіх супольнасцяў. Францішак узначаліць Эўхарыстыю падчас якой кананізуе мясцовага святара Джозэфа Ваза, а таксама наведае мясцовы марыйны санктуарый. Затым ён працягне сваё “азіяцкае” падарожжа на Філіпінах.

У нядзедю 11 студзеня, Святы Айцец па традыцыі наведаў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ, дзе ў малітве даверыў свой візіт апецы Маці Божай.








All the contents on this site are copyrighted ©.