2015-01-12 14:01:41

Дыплыматычныя адносіны Святога Пасаду ў 2014 г.


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца на сённяшні дзень падтрымлівае поўныя дыпламатычныя адносіны са 180 дзяржавамі. Гэты спіс замыкае Паўднёвы Судан, з якім адпаведнае пагадненне было падпісана 22 лютага 2013 г. Да гэтых краін могуць быць дададзены Еўрапейскі Саюз, Суверэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн і спецыяльная місія, якая дзейнічае пры Палестынскай дзяржаве. Святы Пасад прысутнічае ў якасці назіральніка ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца членам 7 устаноў яе сістэмы. Апрача таго, Апостальская Сталіца мае статус назіральніка або члена ў 8 іншых міжнародных і 5 рэгіянальных арганізацыях. 5 снежня 2011 г. у Жэневе, Рада Міжнароднай арганізацыі па міграцыі прыняла Святы Пасад у свае структуры ў якасці члена.

На працягу 2014 г. ватыканскай дыпламатыяй быў заключаны шэраг новых пагадненняў. У студзені 2014 г. паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Камерун была падпісана дамова аб прызнанні юрыдычнага статуса Каталіцкага Касцёла ў гэтай афрыканскай краіне. Быў заключаны шэраг дыпламатычных пагадненняў з Рэспублікай Мальта, Венгрыяй, Бурундзі, Каба-Вэрдэ і Сербіяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.