2015-01-10 10:47:57

Філіпіны: папа-мабіль сабраны на базе трацыйнага “джыпні”


RealAudioMP3 Падчас візіту на Філіпіны Францішак будзе карыстацца папа-мабілем збудаваным на базе мясцовай “джыпні” – самага распаўсюджанага ў гэтай краіне транспартным сродку, які традыцыйна выкарыстоўваецца ў якасці маршрутнага таксі. “Джыпні” узнікла як філіпінская мадыфікацыі амерыканскіх джыпаў, што засталіся ў спадчыну краіне пасля ІІ Сусветнай вайны ад існаваўшых тут вайсковых базаў ЗША. Машыны рабілі больш доўгімі, размалёўвалі каляровымі фарбамі, адмысловымі выявамі і выкарыстоўвалі у якасці грамадскага транспарту. Гэта традыцыя захавалася да сённяшняга дня, толькі збіраюць машыны не выключна з амерыканскіх пазадарожнікаў, але аўтамабіляў самых розных краін і марак.

Новы, белы “джыпні” сабраны да візіту папы Францішка быў абсталяваны спецыяльнай платформай, з якой вернікі змогуць добра бачыць Пантыфіка. На даху і па баках намаляваны выявы гербу Святога Айца і крыжы блакітнага колеру. На закрытай шклом платформе змешчаны тры крэслы: для Папы, арцыбіскупа Манілы кардынала Луіса Тагле і кіраўніка філіпінскага епіскапату арцыбіскупа Сакратара Вілегаса.








All the contents on this site are copyrighted ©.