2015-01-09 12:17:12

Пантыфік: толькі Святы Дух робіць сэрца паслухмяным Богу і свабодным у любові


RealAudioMP3 Толькі Святу Дух робіць сэрца паслухмяным Богу і свабодным у любові, сцвердзіў папа Францішак 9 студзеня 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік заўважыў, што адчуваць бацькоўства Бога і быць адкрытымі на яго любоў не могуць навучыць ні прабыванне ў позе ёга, ні курсы дзэн-духоўнасці. Гэту сілу мае толькі Святы Дух. Францішак пахіліўся над евангельскім фрагментам, у якім апавядаецца пра тое, як Езус хадзіў па вадзе пасля здзяйснення цуду памнажэння хлябоў. Вучні, аднак, вельмі здзіўляліся ў душы і не разумелі цудаў, таму што “іх сэрца было скамянелым”. Паводле Папы, прычыны такой паставы сэрца могуць быць рознымі. Гэта можа быць перажыты “балючы досвед” або закрытасць у сябе – самалюбаванне і самаабарона праз будаванне муроў вакол сябе. Прычынай “скамянеласці сэрца” можа быць літаральнае выкананне ўстаноўленых запаведзяў. Людзі, якія шукаюць бяспекі ў прысвязанасці да прадпісанняў, атрымліваюць бяспеку, якую можна параўнаць з турэмнай – у ёй няма свабоды, прынесці якую прыйшоў Езус, звярнуў увагу Пантыфік. Сэрца, калі становіцца цвёрдым, ужо не свабоднае, таму што не любіць, адзначыў ён. Толькі “дасканалая любоў праганяе страх”, а вучыць гэтай любові Святы Дух.

“Ты можаш прайсці тысячы катэхетычных курсаў, курсаў па духоўнасці, ёзе, дзэну і ўсім гэтым рэчам. Але гэта ніколі не зможа даць табе сыноўнюю свабоду”, - сказаў Папа. Ён падкрэсліў, што толькі Святы Дух робіць людзей сапраўды свабоднымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.