2015-01-07 11:50:33

Прадстаўнік Святога Пасаду пра злачынствы Ісламскай Дзяржавы


RealAudioMP3 Ні адна рэлігія не можа апраўдаць злачынствы, учыненыя Ісламскай Дзяржавай, чарговы раз падкрэсліў кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. У інтэрв’ю французскай каталіцкай газеце “La Croix”, ён нагадаў пра намаганні Апостальскай Сталіцы, каб мусульманскія лідэры цвёрда і адназначна дыстанцыяваліся ад дзеянняў фундаменталістаў. Ватыканскі іерарх сказаў, што некаторыя асобы мелі мужнасць зрабіць гэта. Тым не менш, трэба, каб гэта насіла трывалы характар і было не проста рэакцыяй на абурэнне міжнароднай супольнасці.

Па словах кардынала Тарана, партнёры па дыялогу, які вядзе Святы Пасад, ужо бачаць, што злачынствы фундаменталістаў вырастаюць з культуры, у якой мусульмане ад вельмі маладога ўзросту гуляюць са зброяй, а ў школе даведваюцца, што хрысціяне гэта няверныя. Такім чынам, сёння асноўны акцэнт павінен быць зроблены на адукацыю новых пакаленняў.

Іерарах прызнае, што разумее заклапочанасць хрысціян у адносінах да ісламу. Нагадвае, аднак, што мусульмане, гэта не аднастайная супольнасць і ў адносінах да іх трэба сцерагчыся недахопу інфармаванасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.