Святы Пасад супраць абыякавасці міжнароднай супольнасці да Блізкага Усходу
Святы Пасад зноў настойліва
заклікае міжнародную супольнасць прыняць удзел у вырашэнні праблем на Блізкім Усходзе.
Яна можа спыніць насілле, нянавісць і вайну, і забяспечыць, каб усе, без выключэння,
мелі права на свабоду рэлігіі і жыцця ў сябе на радзіме, напісаў на старонках “L’Osservatore
Romano” прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Паводле кардынала Леанарда
Сандры, міжнародная супольнасць зараз абыякава ставіцца да таго, што адбываецца ў
рэгіёне.
Святы Пасад пастаянна намагаецца вывесці свет з гэтай абыякавасці.
Ён робіць гэта праз папскую дыпламатыю, як у двухбаковых адносінах, так і ў рамках
Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Па словах кардынала Сандры, ужо можна казаць аб першых
дасягненнях. Перш за ўсё, была мабілізавана грамадская думка, у падтрымку хрысціян
на Блізкім Усходзе ўключыліся некаторыя краіны. Хрысціянам дапамагаюць эміграваць
у Амерыку і Еўропу. Але ватыканскі іерарх нагадвае, што важна не толькі забеспечыць
права да міграцыі, але і магчымасць вяртання ў сваю краіну. Блізкі Усход без хрысціян
не будзе сабой, падкрэсліў прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.