2015-01-04 14:15:20

Кс. Ламбардзі: крытэрый выбару кардыналаў – паўсюднасць


RealAudioMP3 У сваім выбары новых кардыналаў папа Францішак прытрымліваўся прынцыпу наяўнасці 120 кардыналаў-выбаршчыкаў. На дадзены момант і ў бліжэйшы час павінны стаць “вакантнымі” 12 месцаў. Святы Айцец, прызначаючы 15 іерархаў, крыху перавысіўшы неабходную лічбу, але намагаўся трымацца блізка да яе. Крытэрыем выбару новых кардыналаў была паўсюднасць, адзначыў у сваім каментары кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Новыя выбаршчыкі прадстаўляюць 14 розных краін. 6 з іх не мелі ніводнага кардынала на дадзены момант, або увогуле ў гісторыі, як напрыклад Каба-Вэрдэ, Тонга і М'янма. Разам з прызначынымі ў кардынальскую Калегію арцыбіскупамі і біскупамі на пенсіі прадстаўлены 18 краін. Сярод выбаршчыкаў: 5 прадстаўляюць Еўропу; 3 – Азію, 3 – Лацінскую Амерыку; 2 – Афрыку; 2 – Акіянію.

Новыя кардыналы з ЗША і Канады не прызначаліся, таму што колькасць пурпуратаў у гэтых краінах дастаткова значная і засталася нязменнай з мінулага году, патлумачыў кс. Ламбардзі. Сярод прадстаўнікоў Рымскай курыі пурпурны берэт атрымае толькі адзін іерарх – арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, прэфект Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры. На гэта ёсць дзве прычыны: па-першае “рымскія” кардыналы складаюць чацвёртую частку з усіх выбаршчыкаў, а па-другое, Папа лічыць, што менавіта кардыналы павінны быць прэфектамі Кангрэгацый і іншых, самых важных структур Рымскай курыі, адзначыў кіраўнік Залы Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.