2015-01-03 12:15:38

Арцыбіскуп Белграда: Святы Пасад падтрымлівае інтэграцыю Сербіі з Еўрасаюзам


RealAudioMP3 Святы Пасад падтрымлівае інтэграцыю Сербіі з Еўрапейскім Саюзам, прызнаючы, што ступень гэтай інтэграцыі павінна залежаць ад самой Сербіі, сказаў каталіцкі арцыбіскуп Белграду Станіслаў Хачэвар. У навагоднім інтэрв’ю агенцтву “Tanjug” ён адзначыў, што Заходнія Балканы не маюць будучыні без Еўропы. Запэўніў таксама, што папа Францішак гатовы прыехаць у Сербію і сустрэцца з праваслаўным Патрыярхам Ірынеем.

Па словах каталіцкага іерарха, адносіны з Праваслаўнай Царквой добрыя, але ўсё яшчэ патрабуюць умацавання праз рэгулярнае супрацоўніцтва. Такім прыкладам была дапамога пацярпелым ад паводкі, якая ў маі 2014 г. абрынулася на Сербію. Гэта была трагічная падзея, загінулі больш за 50 чалавек, але яна выклікала вялікую хвалю салідарнасці, прызнаўся арцыбіскуп Белграда. Каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Caritas” выдзеліла на дапамогу пацярпелым ад паводкі больш за 2 млн. еўра і ўстанавіла цесныя адносіны з праваслаўнымі структурамі ў раёнах, пацярпелых ад стыхійнага бедства.







All the contents on this site are copyrighted ©.