2014-12-31 14:37:32

Расійскі каталіцкі іерарх пажадаў, каб Папа і Патрыярх сустрэліся ў 2015 г. у Маскве


RealAudioMP3 Сустрэча Патрыярха Кірыла з папам Францішкам магчымая”, - лічыць арцыбіскуп Паола Пеццы, пастыр архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. Іерарах пажадаў расійскім католікам і праваслаўным, каб яно адбылося ў 2015 г. у Расіі. У інтэрв’ю агенцтву “РИА Новости”, старшыня мясцовай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў нагадаў, што ў апошнія гады праваслаўна-каталіцкі дыялог выйшаў на больш глыбокі ўзровень. “Я думаю, што гэта сустрэча магчымая. Яна магчыма і тут, у Расіі, і ў Рыме, і ў любым іншым горадзе свету. Мы ўсе выдатна разумеем, што для гэтага неабходна і пэўная мужнасць, і імкненне пераадолець тыя перашкоды, якія існуюць паміж двума бакамі”, - заявіў іерарх.

У лістападзе 2014 г. папа Францішак пры наведванні Стамбула публічна заявіў, што гатовы сустрэцца з кіраўніком Рускай Праваслаўнай Царквы. У Маскоўскім Патрыярхаце тады растлумачылі, што гэтай гістарычнай сустрэчы перашкаджаюць дзеянні Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы. Арцыбіскуп Пеццы лічыць, што тут “неабходны больш шчыльны дыялог, у якім кожны мог бы адкрыта распавесці аб сваіх пазіцыях, поглядах, праблемах”.

Расійскі каталіцкі іерарх адзначыў, што ў апошнія гады “шчырае жаданне” рухацца да поўных зносін стала “нашмат большым, чым раней”. Апрача таго, “узрасло і разуменне таго, што наша сведчанне ў гэтым свеце і грамадстве нашмат мацнейшае, калі мы гэта робім сумесна”. Больш за тое, з’явіліся больш магчымасцяў ажыццяўляць гэту сумесную дзейнасць. “Ёсць яркае разуменне таго, што за хрысціянскія каштоўнасці мы можам і павінны змагацца разам “, - падкрэсліў арцыбіскуп Пеццы.







All the contents on this site are copyrighted ©.