Бэнэдыкт XVI сустрэне
Новы Год у Ватыкане разам са сваім старэйшым братам, кс. Георгам Ратцынгерам. Былы
дырэктар сусветна вядомага хору “Regensburger Domspatzen” сказаў у інтэрв’ю радыёстанцыі
“Bayerischen Rundfunk”, што застанецца там да 16 студзеня 2015 г. “У Ватыкане я не
толькі цаню кампанію майго малодшага брата, але і добрую ежу. Я ўсё яшчэ маю добры
апетыт”, - сказаў прэлат з іроніяй. 15 студзеня яму споўніцца 91 год. Пажылы святар
таксама высока цэніць мяккі клімат Італіі ў зімовы перыяд.
Кажучы пра паўсядзённае
жыццё свайго малодшага брата, Папы на пенсіі, кс. Ратцынгер сказаў: “Цяпер ён адчувае
сябе больш свабодным. Раніцай займаецца карэспандэнцыяй, у другой палове дня часта
прымае гасцей. Усё гэта адбываецца ў нязмушанай абстаноўцы”, - сказаў святар.
На
яго думку, “наогул кажучы, пра Бэнэдыкта XVI вельмі добра клапоцяцца”. Пасля смерці
яго дамовай гаспадыні, 88-гадовай Агнес Хайндль, якая памёрла ў лістападзе 2013 г.,
бытам Папы на пенсіі займаецца сястра Лаўрэнтэ. Францішканка з Кангрэгацыі Святой
Сям’і з Малерсдорф гатуе ежу і займаецца выпечкай. Гэта ўсё трапляе не толькі на стол
Бэнэдыкта XVI, але і “цешыцца добрай рэпутацыяй” сярод іншых жыхароў Ватыкана, прызнаўся
кс. Георг Ратцынгер.