2014-12-28 13:07:54

Папа: шматдзетныя сем’і з’яўляюцца надзеяй для грамадства


RealAudioMP3 Пра важнасць шматдзетных сем’яў для грамадскага жыцця і Касцёла,гаварыў папа Францішак 28 снежня 2014 г. падчас сустрэчы з прадстаўнікамі італьянскай Асацыяцыі шматдзетных сем’яў. Пры гэтай нагодзе Святы Айцец звярнуўся да ўладаў краіны, каб забяспечылі кожнай сям’і неабходную падтрымку, таму што ў інтарэсе дзяржавы трэба ў яе інфеставаць. Пантыфік адзначыў, што “ў свеце, які часта адзначаецца эгаізмам, шматдзетная сям’я з’ўляецца школай салідарнасці і дзялення: а гэтыя адносіны з’яўляюцца дабром для ўсяго грамадства”.

Святы Айцец параўнаў шматдзетныя сем’і да добрай садавіны, якой добрымі каранямі з’яўляюцца бабулі і дзядулі, за тое чалавечую сям’ю да лесу, у якім добрыя дрэвы прыносяць плёны салідарнасць, адзінства, даверу, падтрымкі, бяспекі і шчаслівай стрыманасці. “Прысутнасць вялікіх сем’яў з’яўляецца надзеяй для грамадства “, -сказаў Францішак. У гэтым кантэксце, ён падкрэсліў ролю бабуль і дзядуляў, асабліва іх падтрымку ў сферы адукацыі. “Бабулі і дзядулі ахоўваць у сабе каштоўнасці нацыі, сям'і, і дапамагаюць бацькам перадаваць іх сваім дзецям”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец са смуткам падкрэсліў, што дзяржаўныя ўстановы не заўсёды дапамагаюць сем’ям ў пераадольванні цяжкасцяў. Таму ён заклікаў ўлады ўсіх узроўняў, каб забяспечвалі адэкватную падтрымку ўсім сем’ям Італіі. “Кожная сям’я з’яўляецца ячэйкай грамадства, але вялікая сям’я з'яўляецца ячэйкай больш багацейшай, больш яркай і таму ў інтарэсе дзяржавы ляжыць тое, каб інвестваць у яе”, - падкрэсліў Папа і запэўніў аб сваёй спецыяльнай малітве за сем’і найбольш кранутыя эканамічным крызісам, а таксама за тыя, у якіх бацькі страцілі свае працоўныя месцы, а маладыя людзі не могуць знайсці іх.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.