2014-12-26 13:50:52

Папа перад “Анёл Панскі”: будзьце паслядоўнымі ў веры (поўны тэкст)


RealAudioMP3 26 снежня 2014 г. у сваіх разважаннях перад “Анёл Панскi” папа Францішак нагадаў вернікам пра неабходнасць быць паслядоўнымі ў веры, якую яны вызнаюць. Святы Айцец падкрэсліў, што любоў павінна перемагаць насілле, а жыццё – смерць. Ён спаслаўся на прыклад хрысціянскага першамучаніка Стэфана, і заўважыў, што менавіта яго прыклад заахвочвае нас жыць як хрысціяне, а не толькі дэклараваць сваё хрысціянства, а жыць па-язычніцку. “Сёння літургія нагадвае нам пра сведчанне св. Стэфана. Абраны Апосталамі – разам з шасцю іншымі – на дыяканства міласэрнасці, гэта значыць на служэнне бедным, сіротам, удовам, у ерусалімскай супольнасці, ён стаў першым мучанікам Касцёла. Сваім пакутніцтвам Стэфан ушаноўвае прышэсце ў свет Валадара валадароў, сведчыць аб Ім і прапануе Яму ў дар сваё ўласнае жыццё, так як ён гэта рабіў на службе тым, хто ў нястачы. Такім чынам, ён паказвае нам, як поўнасцю спасцігнуць таямніцу Божага Нараджэння.

У гэтае свята Евангелле перадае нам частку прамовы Езуса да апосталаў у той момант, калі Ён даручае ім іх місію. Ён кажа між іншым: “І ўсе будуць ненавідзець вас за імя Маё. Хто ж вытрывае да канца, будзе збаўлены.” (Мц 10,22). Гэтыя словы Пана не парушаюць святкавання Божага Нараджэння, але здымаюць з яго тую фальшывую салодкую покрыўку, якая яму не належыць. Яны прымушаюць нас зразумець, што ў выпрабаваннях, прынятых дзеля веры, любоў перемагае насілле, жыццё перамагае смерць. Евангелле паказвае нам шлях да таго, каб сапраўды прыняць Езуса ў наша існаванне, каб працягнуць радасць Святой Ночы – шлях сведчання пра Езуса ў пакоры і маўклівым служэнні, без страху ісці супраць плыні, без страху расплаты. І калі не ўсе пакліканы праліць ўласную кроў, як св. Стэфан, ад кожнага хрысціяніна патрабуецца пры любых абставінах быць паслядоўным у веры, якую ён вызнае. Менавіта хрысціянская паслядоўнасць – тая ласка, аб якой мы павінны прасіць у Пана. Быць паслядоўнымі, жыць як хрысціяне, а не казаць “я – хрысціянін”, а жыць як язычнік. Паслядоўнасць – тая ласка, аб якой мы павінны прасіць сёння.

Жыць у адпаведнасці з Евангеллем – патрабавальны, але прыгожы, вельмі прыгожы шлях, і той, хто ідзе па ім з верай і мужнасцю, атрымоўвае дар, які Пан абяцаў усім людзям добрай волі. Як спявалі анёлы ў дзень Божага Нараджэння: “Спакой! Спакой!”. Гэты спакой, падараваны Богам, у стане супакоіць свядомасць тых, хто, праз выпрабаванні жыцці, навучыўся прымаць Слова Божае і абавязуецца жыць у адпаведнасці з ім да канца (гл. Мц 10,22).

Сёння, браты і сёстры, мы молімся асабліва за тых, хто пакутуе ад дыскрымінацыі, пераследа, нясе смерць за тое, што сведчыць пра Хрыста. Я хацеў бы сказаць кожнаму з іх: калі вы несіцё гэты крыж з любоўю, вы спасціглі таямніцу Божага Нараджэння, вы – у сэрцы Хрыста і Касцёла.

Давайце памолімся таксама аб тым, каб ахвяра сучасных мучанікаў, – а іх шмат, вельмі шмат! – узмацніла ва ўсіх кутках света абавязацельства прызнаць і гарантаваць свабоду веравызнання, якая з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека.

Дарагія браты і сёстры, жадаю вам спакойных святаў Божага Нараджэння. Хай святы Стэфан, дыякан і першы мучанік, падтрымае нас на нашым штодзённым шляху, які мы спадзяемся завяршыць, у рэшце рэшт, у святочным сходзе святых у Раі”, - сказаў Папа.

Пасля малітвы “Анёл Панскi” Пантыфік звярнуўся да вернікаў са словамі ўдзячнасці за шматлікія віншаванні, якія ён атрымаў у гэтыя тыдні з Рыма, Італіі і ўсіх куткоў свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.